Байдэн заявіў у Польшчы, што свет ужо не будзе ранейшым
25 сакавіка ў Польшчу прыляцеў прэзідэнт ЗША Джо Байдэн. У горадзе Жэшаў каля мяжы з Украінай ён сустрэўся з польскім прэзідэнтам Анджэем Дудам. Таксама Байдэн сустракаўся з амерыканскімі вайскоўцамі, якія служаць каля польска-украінскай мяжы, і з работнікамі гуманітарных місій, якія дапамагаюць ўцекачам з Украіны.
Байдэн анансаваў узмацненне санкцый у дачыненні Расіі за агрэсію супраць Украіны. Ён гаварыў, што цяпер вырашаецца не толькі лёс Украіны. Па словах Байдэна, свет знаходзіцца ў новай фазе, і ўжо не будзе ранейшым. Галоўнае пытанне — ці перамогуць аўтакратыі, ці дэмакратыя і дэмакратычныя каштоўнасці.
Звяртаючыся да амерыканскіх вайскоўцаў, Джо Байдэн сказаў: вырашаецца, у якім свеце будуць жыць вашы дзеці і ўнукі з кропкі гледжання іх свабоды.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.