"Беларусь 5" пакажа матчы БАТЭ і "Русенборга" ў жывым эфіры
"Беларусь 5" пакажа матчы БАТЭ і нарвежскага "Русенборга" ў жывым эфіры. Пра дасягнутую дамоўленасць інфармуе прэс-служба тэлеканала. У сераду, 24 ліпеня, каманды правядуць першы паядынак 2-га квалікацыйнага раўнда футбольнай Лігі чэмпіёнаў на "Барысаў-Арэне". Трансляцыя пачнецца ў 19:50. Матч у адказ у Транхейме пройдзе 31 ліпеня.
Як інфармавала Еўрарадыё, у выпадку, калі БАТЭ пройдзе "Русенборг", у 3-м раўндзе кваліфікацыі яго чакае пераможца пары, у якой сустрэнуцца славенскі "Марыбор" ці АІК са Стакгольма. Першы матч барысаўчане правядуць на выездзе.
Ответная игра запланирована на 31 июля в норвежском Тронхейме.
— Беларусь 5 (@Belarus5tv) July 23, 2019