Беларусь адкладае падпісанне Мытнага кодэксу ЕАЭС

Беларусь адкладае падпісанне Мытнага кодэксу ЕАЭС

Беларусь пакуль адкладае падпісанне Мытнага кодэксу Еўразійскага эканамічнага саюза. На брыфінгу 6 красавіка начальнік упраўлення інфармацыі — прэс-сакратар МЗС Дзмітрый Мірончык не назваў даты, калі наша краіна падпіша гэты дакумент. 

Астатнія краіны — чальцы ЕАЭС падпісалі Мытны кодэкс на саміце ў снежні 2016 года. Аляксандр Лукашэнка на саміт не паехаў і кодэкс не падпісаў. 

У сувязі з гэтым журналісты пацікавіліся ў Мірончыка, ці плануецца падпісанне Мытнага кодэксу на саміце ЕАЭС, які пройдзе 14 красавіка ў Бішкеку.
 
"У цяперашні час завершаная праца па аналізе ўсіх дакументаў, прапанаваных да падпісання ў снежні 2016 года. Разлічваем, што ў бліжэйшы час адкрытых пытанняў да нас не застанецца", — адказаў прадстаўнік беларускага МЗС. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі