Беларус Аляксей Жыгалковіч выйграў дзіцячае “Еўрабачанне”

Позна ўвечары 8 снежня мінскі школьнік 11-гадовы Аляксей Жыгалковіч і танцавальная каманда “All Stars” выйгралі дзіцячае “Еўрабачанне” ў Галандыі. Ва ўпартай барацьбе з армянскім ансамблем "Арэвік" Жыгалковіч і яго каманда абышлі сапернікаў на 1 ачко.
Аляксей з песняй “З сябрамі” (яе ён спяваў на рускай мове) закрываў праграму “Еўрабачання”, бо ў выніку лёсавання яму дастаўся 17-ы нумар. Першыя вынікі галасавання былі на карысць прадстаўнікоў Арменіі, якія ўпэўнена лідыравалі.

Аднак па 12 ачкоў ад Мальты і Літвы, якія атрымаў Жыгалковіч, на самым фінішы галасавання далі яму мінімальную, але пераможную перавагу (Беларусь – 137 ачкоў, Арменія – 136 ачкоў).

Гэта ўжо другая перамога Беларусі на дзіцячым “Еўрабачанні”. У 2005 годзе перамогу святкавала Ксюша Сітнік.


Фота Сяргея Серабро.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі