Беларусь атрымала крэдыт ад Кітая — 500 мільёнаў долараў
Беларусь атрымала тэрміновы крэдыт ад Кітая — 3,5 млрд юаняў (гэта 500 мільёнаў долараў), інфармуе прэс-служба Міністэрства фінансаў нашай краіны. Пагадненне аб прадастаўленні крэдыту было падпісана ў Шанхаі 16 снежня, а ўжо 20-га грошы былі пералічаныя.
Мяркуецца, што гэтыя сродкі могуць пайсці на падтрыманне золатавалютных рэзерваў Беларусі ці на абслугоўванне дзяржаўнага доўга.
У Мінфіне здзелку называюць "беспрэцэдэнтнай", заяўляюць пра новы ўзровень адносін Беларусі і Банка развіцця Кітая, а таксама пра павышэнне даверу кітайскіх фінансавых інстытутаў да Беларусі, як надзейнага пазычальніка.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.