Беларусь і гумар: самыя смешныя жарты байнэта ў 2018 годзе

Беларусь і гумар: самыя смешныя жарты байнэта ў 2018 годзе

У 2018 годзе беларусы жартавалі, не спыняючыся. Пакпіць было з чаго! І нават з большага сумныя падзеі краіна ўхітралася перажываць з гумарам.

Натуральна, у нашай падборцы вы не знойдзеце ўсіх жартаў байнэта. Але гэта тое, што мы (амаль без дапамогі таго ж байнэта) згадалі — а значыць, менавіта тое, чым запомніцца 2018 год. 

Пачнем з пачатку. Навагодняя прамова Аляксандра Лукашэнкі амаль не спарадзіла ў байнеце жартаў ці мемаў. Але тое-сёе было.

Беларусь і гумар: самыя смешныя жарты байнэта ў 2018 годзе
www.facebook.com/bedlamseoma

Чакаць нагоды пасмяяцца давялося нядоўга. У першых чыслах студзеня канфузная сітуацыя адбылася з кіраўніком краіны падчас Каляднага турніра па хакеі: яго... выдалілі на 2 хвіліны!
 

Топ-менаджар Tesla Motors Ілон Маск 6 лютага пры дапамозе ракеты-носьбіта Falcon Heavy запусціў электрычны кабрыялет на арбіту. За рулём аўтамабіля сядзеў манекен у скафандры. Здымак адразу стаў мемам:

Беларусь і гумар: самыя смешныя жарты байнэта ў 2018 годзе

Беларусы неадкладна расчахлілі фаташопы:

Беларусь і гумар: самыя смешныя жарты байнэта ў 2018 годзе
www.facebook.com/BELSAT.TV

У лютым у Беларусь на адзін дзень прывезлі Кубак свету па футболе. Натуральна, ён не мог не трапіць у рукі Лукашэнкі. Рэакцыя сацсетак была хуткай і непазбежнай.

Беларусь і гумар: самыя смешныя жарты байнэта ў 2018 годзе
vk.com/sport_mems_made_in_belarus
Беларусь і гумар: самыя смешныя жарты байнэта ў 2018 годзе
vk.com/belmems

25 сакавіка 2018 года беларусы пад бела-чырвона-белымі сцягамі адзначылі 100-годдзе ўтварэння БНР. Мемасік у тэму:

Беларусь і гумар: самыя смешныя жарты байнэта ў 2018 годзе
vk.com/belmems

Ад Беларусі на “Еўрабачанне” паехаў украінскі спявак ALEKSEEV. Наш легіянер не прайшоў у фінал, заняўшы самае горшае месца за час удзелу нашай краіны ў конкурсе песні.

Беларусь і гумар: самыя смешныя жарты байнэта ў 2018 годзе
twitter.com/belteanews

Няўдалы выступ Аляксеева на “Еўрабачанні” супаў з, мякка кажучы, слабой гульнёй беларусаў на чэмпіянаце свету па хакеі.

У траўні Аляксандр Лукашэнка і яго малодшы сын Мікалай прыляцелі ў Таджыкістан і разам з тамтэйшым прэзідэнтам Эмамалі Рахмонам сфатаграфаваліся ў чапане — нацыянальнай мужчынскай вопратцы. Залатыя халаты адразу ж сталі мемам:

Беларусь і гумар: самыя смешныя жарты байнэта ў 2018 годзе
www.facebook.com/belteanews

Дыега Марадона стаў кіраўніком праўлення ФК “Дынама-Брэст”. Навіна, якая сама па сабе гучала як пачатак показкі, апынулася праўдай. А пасля, калі аргентынец з'ехаў і не вярнуўся, — не зусім праўдай. Але ў тым, кім там цяпер прыходзіцца брэсцкаму "Дынама" Марадона, разбірацца ўжо нецікава.

Беларусь і гумар: самыя смешныя жарты байнэта ў 2018 годзе
Pikabu

У кастрычніку ў сталічныя ўлады забаранілі начны продаж алкаголю ў Мінску. Праз суткі пастанова была адмененая.

Беларусь і гумар: самыя смешныя жарты байнэта ў 2018 годзе
vk.com/majakrainabelarus

Напрыканцы кастрычніка чарговай нагодай для жартаў стала відэа, дзе настаўніца сталічнай гімназіі ўсімі праўдамі і няпраўдамі пераконвае навучэнцаў уступіць ў БРСМ.

Беларусь і гумар: самыя смешныя жарты байнэта ў 2018 годзе
vk.com/majakrainabelarus

У лістападзе 16-гадовы падлетак з Мінска ударыў скульптуру гарадавога каля будынку МУС. Пазней ён публічна пакаяўся на відэазапісу, што “прычыніў шкоду гэтаму помніку і супрацоўнікам міліцыі”. Але байнэт не падтрымаў “кадыраўскія” метады перавыхавання:

Гісторыя з гарадавым атрымала працяг і спарадзіла новы мем: “Затем!”. Так міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч адказаў на пытанне журналістаў, навошта было прымушаць хлопца прабачацца на камеру.

Пад самы канец года Аляксандр Лукашэнка ізноў даў нагоду для жартаў. У падарунак Пуціну ён прывез... сала і чатыры мяхі бульбы!

Беларусь і гумар: самыя смешныя жарты байнэта ў 2018 годзе

Што тут пачалося! Адны ўяўлялі сабе, як салдаты з крамлёўскай роты ганаровай варты ўваходзяць у Крэмль з мяхамі на плячах, іншыя звярнулі ўвагу на тое, што адзін з гатункаў бульбы называецца "Маніфест". Ну а трэція і сфармулявалі гэты маніфест: "З мяне няма чаго ўзяць, акрамя бульбы і сала!"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі