Сілавікі затрымалі актора і коміка за старыя здымкі для "Белсата"

Кірыл Алахвердзян

Кірыл Алахвердзян / Соцсети Кирилла Аллахвердяна

Сілавікі затрымалі вядоўцу Кірыла Алахвярдзяна. Мяркуецца, што актору інкрымінуюць крымінальны артыкул — спрыянне "экстрэмісцкай чыннасці" (361-4 КК), піша "Медиазона".

На відэароліку з затрыманнем Алахвярдзян расказвае, што ў 2020 годзе канал "Белсат" прапанаваў яму здымацца ў роліках, якія выстаўляюць "супрацоўнікаў міліцыі ў смешным выглядзе". Актор пагадзіўся, але пазней вырашыў спыніць супрацу.

У 2020 годзе — менавіта тады па цверджанні сілавікоў актор браў удзел у здымках — "Белсат" яшчэ не быў прызнаны экстрэмісцкім фармаваннем.

Вядома, што Алахвярдзян браў удзел у гульнях вышэйшай лігі КВЗ у 2015-2016 гадах, у шоў Comedy Батл і іншых гумарыстычных праектах.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі