Беларусь і Расія ствараюць сумесную гандбольную лігу
Беларусь і Расія ствараюць сумесную гандбольную лігу. У ёй будзе па чатыры каманды ад кожнай краіны. Пра гэта заявіў старшыня Беларускай федэрацыі гандбола Уладзімір Канаплёў.
"Перавагі аддаюцца тым камандам, якія зоймуць першыя чатыры месцы ў нацыянальным чэмпіянаце, — кажа Канаплёў. — Таксама будуць сумесныя зборы і таварыскія гульні паміж зборнымі".
Прычына гэтага праекта відавочная — міжнародныя санкцыі, пад якія трапіў гандбол Беларусі і Расіі з-за агрэсіі супраць Украіны.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.