Расійскаму блогеру Глебасу на 10 гадоў забаранілі ўезд у Беларусь
Блогер Глебас
Расійскаму блогеру Глебасу на 10 гадоў забаранілі ўезд у Беларусь. Пра гэта ён сам расказаў на сваім канале ў YouTube.
У Мінску хлопец адсядзеў 13 сутак па абвінавачанні ў "дробным хуліганстве". Міліцыя затрымала яго 12 жніўня за ролікі ў ТікТок. На адным з іх "малады чалавек паспрабаваў спыніць тралейбус", а на іншым — "гучна расказваў анекдот у вагоне метро, выказваючыся нецэнзурнай лаянкай".
У мінскай міліцыі хлопец прасіў прабачэння і казаў, што "паказаў няправільны прыклад моладзі".
Глеб Дзямідаў мае 5,2 млн падпісчыкаў у TikTok і 150 тысяч — у Instagram.
@euroradio.lite 0913 (1)(1)Расійскаму блогеру Глебасу на 10 год забаранілі ўезд у Беларусь. У Мінску хлопец адсядзеў 13 сутак за "дробнае хуліганства". Міліцыя затрымала яго 12 жніўня за ролікі ў ТікТок. На адным з іх "малады чалавек паспрабаваў спыніць тралейбус", а на іншым — "гучна расказваў анекдот у вагоне метро, выказваючыся нецэнзурнай лаянкай". #беларусь #навіны #новостибеларуси #глебас
♬ original sound - Еўрарадыё.Лайт
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.