Беларусь не дае Казахстану экспартаваць алкаголь

Фота носіць ілюстрацыйны характар​ / Vласть
Фота носіць ілюстрацыйны характар​ / Vласть

Беларусь не дае Казахстану экспартаваць алкагольную прадукцыю, на што Казахстан можа ўвесці люстэркавыя захады. Аб гэтым піша Vласть са спасылкай на сайт прэм'ер-міністра краіны.

У час нядаўняй Еўразійскай міжурадавай нарады прэм'ер-міністры краін — удзельніц ЕАЭС абмеркавалі пытанні фарміравання агульнага алкагольнага рынку ў менжах Еўразійскага эканамічнага саюза. Дакумент ставіць за мэту ліквідаваць бар'еры, якія ўстанаўліваюцца асобнымі дзяржавамі для імпарту з іншых краін-удзельніц ЕАЭС. Аказваецца, Беларусь ставіць Казахстану "палкі ў колы" не першы год.

"Праца над дакументам вядзецца больш за 10 гадоў. Але мы да гэтага часу не можам дасягнуць кансенсусу па некаторых пазіцыях. Мы настойваем на адмене інстытута спецімпарцёра, які сёння існуе ў Беларусі і з'яўляецца непераадольным бар'ерам для тавараў з Казахстана і іншых краін ЕАЭС. Беларускі бок прапануе увесці кватаванне для свайго імпарту алкаголю. Але наша пазіцыя таксама адмоўная. Мы настойваем на поўным знікненні бар'ера для алкагольных тавараў на ўсёй прасторы Еўразійскага саюза", — па выніках сустрэчы растлумачыў выконваючы абавязкі намесніка прэм'ер-міністра — міністр гандлю і інтэграцыі Серык Жумангарын.

"Беларуская сістэма спецімпарцёраў — гэта тэндары на тыя віды прадукцыі, якія выстаўляюцца на гэты тэндар, і на гэтым тэндэары гарэлачнай прадукцыі няма, — тлумачыць прэзідэнт Асацыяцыі добрасумленных вытворцаў і прадаўцоў алкагольнай прадукцыі "КазАлка" Аміржан Каліеў. — Яны на тэндары выстаўляюць тую прадукцыю, якая ў іх не вырабляецца: элітныя каньякі, віны і гэтак далей… Спецімпарцёру для таго, каб там удзельнічаць у тэндарах, трэба не менш за пяць гадоў быць рэзідэнтам Беларусі і ажыццяўляць свой бізнес на тэрыторыі Беларусі, і гэта практычна немагчыма. І гэта прамое закрыццё для нашай прадукцыі рынку".

Згодна са статыстыкай, на ўнутраным рынку алкагольных напояў Казахстана за I паўгоддзе імпарт вырас на 15,7% (з $18,5 да $21,4 млн), у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Аб'ём імпарту алкагольнай прадукцыі з Расіі вырас на 31,9% і склаў $14,9 млн, з Беларусі — на 7,7%, склаўшы $2,8 млн. Пры гэтым экспарт з Казахстана ў краіны ЕАЭС скараціўся на 24,8% і складае усяго $10 млн, з іх у Расію — $10 млн, Кыргызстан — $0,02 млн. Экспарт у Беларусь роўны нулю.

"Мы атрымліваем сітуацыю, калі краіны-партнёры нарошчваюць экспарт алкаголю ў Казахстан, які поўнасцю выконвае абавязацельствы ў межах ЕАЭС і забяспечвае свабоднае перамяшчэнне тавараў. У нашага ўрада ёсць магчымасць уводзіць люстэркавыя меры да тавараў у выпадку дыскрымінацыі нашых тавараў. Пазіцыю Казахстана партнёры ведаюць, што, у выпадку адмовы ад выключэння абмежаванняў, Казахстан мае намер распрацаваць комплекс мер абароны ўнутранага рынку ў адказ", — заявіў Жумангарын.

Бакі дамовіліся прадоўжыць абмеркаванне для знаходжання кампрамісных рашэнняў. Пытанне зноў будзе вынесена на чарговае пасяджэнне ў кастрычніку бягучага года.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі