Беларусь застаецца найбуйнейшым рынкам збыту польскіх яблыкаў
Яблыкі, ілюстрацыйнае фота
Экспарт польскіх яблыкаў у ліпені значна скараціўся, асабліва за межы ЕС. Але найбуйнейшым рынкам збыту застаецца Беларусь — нават ва ўмовах санкцый і новых рэгуляцый, піша партал sad24.pl.
Сёлета ў ліпені з Польшчы ў Беларусь было пастаўлена 2993 тоны яблыкаў. Гэта менш за леташні ўзровень (4500 тон), але ўсё адно пакідае за нашай краінай першае месца. Таксама ў тройку лідараў уваходзяць Казахстан (1586 тон) і Манголія (598 тон).
Згодна з беларускім заканадаўствам, польскія яблыкі могуць экспартавацца ў нашу краіну толькі чатыры месяцы на працягу года — з красавіка па ліпень. Потым Беларускія вытворцы атрымліваюць уласны ўраджай яблыкаў. Сёлета за чатыры названыя месяцы ў Беларусь было адпраўлена амаль 22 тысячы тон яблыкаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.