Беларусь пазычыць грошы ў Еўразійскага банка развіцця
Сума крэдыту складае 314,5 мільёна еўра
Беларусь мае намер прыцягнуць гарантаваную пазыку Еўразійскага банка развіцця на суму 314,5 мільёнаў еўра. Пра гэта гаворыцца ва ўказе № 440 ад 15 лістапада, які апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнет-партале ў сераду.
Пазыка бярэцца на фінансаванне "найбольш важных эканамічных праектаў дзяржавы", сказана ў тэксце дакумента. Грошы павінны быць вернуты да 1 снежня 2024 года пад гарантыю ўрада. Кантраляваць выкананне ўказа № 440 будзе Камітэт дзяржкантролю.
Як паведамляла Еўрарадыё, эканамісты Еўразійскага банка развіцця прагназуюць павялічэнне інфляцыі ў Беларусі да 10% і вышэй. У ЕАБР лічаць, што калі гадавая інфляцыя паскорыцца да гэтага паказчыка, улады павысяць стаўку рэфінансавання ў 2021 годзе.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.