Беларусь праводзіць лётна-тактычнае вучэнне з Расіяй
Беларускія вайскоўцы, ілюстрацыйнае фота
27-31 траўня праходзяць сумесныя беларуска-расійскія лётна-тактычныя вучэнні, паведамляе прэс-служба Мінабароны РБ.
У іх удзельнічаюць Ваенна-паветраныя сілы і войскі СПА Узброеных сілаў Беларусі, а таксама Ваенна-касмічныя сілы Расіі. Паведамляецца, што да вучэння прыцягваюцца авіяцыйныя вайсковыя часці, падраздзяленні зенітных ракетных і радыётэхнічных войскаў Беларусі. З расійскага боку ў вучэнні прымаюць удзел экіпажы разведвальнай, знішчальнай і армейскай авіяцыі.
Падчас вучэння будзе адпрацоўвацца кіраванне разнастайнымі сіламі авіяцыі, а таксама арганізацыі ўзаемадзеяння пры выкананні імі вучэбна-баявых задач. У прыватнасці, будзе адпрацоўвацца прыкрыццё дзяржаўных і вайсковых аб'ектаў, а таксама сухапутных войскаў ад удару з паветра.
Раней паведамлялася, што Расія перакінула пад Баранавічы восем вайсковых верталётаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.