Беларусь просіць у ЕБРР крэдыт у $1 млрд для бізнесу, пацярпелага ад COVID-19

Беларусь просіць у ЕБРР крэдыт у $1 млрд для бізнесу, пацярпелага ад COVID-19

Беларусь хоча атрымаць ад Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця крэдыт у 1 мільярд долараў для бізнесу, пацярпелага ад COVID-19 . Гаворка пра гэта ішла на перамвах першага віцэ-прэм'ера Беларусі Дзмітрыя Крутога з віцэ-прэзідэнтам ЕБРР Аланам Піу. Гутарка адбылася ў фармаце відэаканферэнцыі.

"Першы віцэ-прэм'ер падкрэсліў, што беларускі бок зацікаўлены ў прадастаўленні крэдытных рэсурсаў ЕБРР буйным дзяржаўным банкам — Беларусбанку, Белаграпрамбанку, Белінвестбанку, Банку развіцця ў аб'ёме да 1 мільярда долараў, у тым ліку для малых і сярэдніх кампаній з найбольш пацярпелых сектараў эканомікі", — цытуе БЕЛТА прэс-службу ўрада.

Бакі дамовіліся падрыхтаваць адпаведныя рашэнні ў паскоранай працэдуры і актыўна карыстацца відэаканферэнцыямі. 

Крутой паведаміў, што ЕБРР пагадзіўся не ўжываць штрафныя санкцыі ў праектах, дзе ёсць аб'ектыўныя цяжкасці — напрыклад, немагчыма правесці тэндары ці прыцягнуць міжнародных кансультантаў з прычыны пандэміі. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі