Беларусь прывезла на Варшаўскую кніжную выставу школьныя падручнікі

Беларусь прывезла на Варшаўскую кніжную выставу школьныя падручнікі

Гэтымі днямі ў Варшаве праходзіць міжнародная кніжная выстава-кірмаш. Нашу краіну на ёй прадстаўляюць два стэнды — дзяржаўных выдавецтваў і недзяржаўных. 

Карэспандэнты Еўрарадыё завіталі на выставу, каб пацікавіцца беларускімі кнігамі. Афіцыйны стэнд знайшлі побач з украінскім, неафіцыйны — побач з бразільскім.

На стэндзе дзяржаўных выдавецтваў найбольш уразіла наяўнасць школьных слоўнікаў ды рускамоўных падручнікаў — па геаграфіі, хіміі, фізіцы... Дзеля справядлівасці адзначым, што былі там і іншыя выданні — напрыклад, прысвечаныя такім выдатным асобам беларускай культуры, як Максім Багдановіч і Уладзімір Мулявін.

Стэнд недзяржаўных выдавцецтваў парадаваў значна большай разнастайнасцю выданняў.

Якія яны, гэтыя стэнды, глядзіце ў фотарэпартажы ніжэй.  

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі