Беларусь рэканструюе дарогі ў напрамку Расіі

Дорожные работы 

Дорожные работы  / @mintransbelarus

Рэканструкцыю дарог у напрамку Расіі плануюць завяршыць да канца года, піша БЕЛТА са спасылкай на прадстаўніка міністэрства транспарту і камунікацый Беларусі Сяргея Лявончыка.

"Плануем да канца года ўвесці ўчастак дарогі Р46 ад Лепеля да Полацка. Цяпер там актыўна вядуцца будаўнічыя работы", — расказаў Лявончык. Акрамя таго, паводле яго слоў, вядуцца работы на ўчастку ад Лагойска да Плешчаніц на трасе М3 Мінск - Віцебск. Рамантуюць і дарогу Р53 ад Смалявіч да Жодзіна. Гэтыя ўчасткі дарог таксама разлічваюць адрамантаваць да канца года. Прычым дарогі М3 і Р46 плануецца развіваць і ў далейшым.

"Гэта перспектыўны калідор у напрамку Расійскай Федэрацыі, Санкт-Пецярбурга. Урад і Мінтранс Беларусі разглядае развіццё гэтага калідора сёння як прыярытэтнае", — заявіў прадстаўнік беларускага Мінтранса.

Нагадаем, у 2021 годзе ўлады Беларусі засталіся без еўрапейскіх сродкаў на рамонт дарог. Частку праектаў планавалі фінансаваць пры ўдзеле еўрапейскіх банкаў. Але грошы аказаліся недаступныя з-за санкцый. Размова ішла аб суме ў паўмільярда долараў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі