Беларусь верне амерыканскіх дыпламатаў пасля зняцця эканамічных санкцый

Зняцце ЗША эканамічных санкцый у дачыненні да Беларусі стане сігналам для паўнавартаснага ўзнаўлення ўзаемнай дыпламатычнай прысутнасці. Пра гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка на нарадзе з кіраўнікамі беларускіх замежных установаў. Кіраўнік Беларусі заявіў, што прапаноўвае Злучаным Штатам прадметны і канструктыўны дыялог па ўсім коле актуальных пытанняў, інфармуе БЕЛТА. Па словах Аляксандра Лукашэнкі, эканамічныя санкцыі Вашынгтона адбіліся найперш на амерыканскіх спажыўцах беларускай прадукцыі. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі