Беларусь выйграла ў Галандыі матч Кубка федэрацыі з лікам 4:1
Беларусь выйграла ў Галандыі ў матчы Кубка федэрацыі з лікам 4:1. Спаборніцтвы праходзілі ў Мінску на кортах “Чыжоўка-Арэны” 11-12 лютага. У апошняй гульні матчу тандэм Вольга Гаварцова / Вера Лапко перамог галандскі дуэт Сіндзі Берхер і Аранчы Рус.
Раней дзве перамогі атрымала Аляксандра Сасновіч (выйграла ў Міхаэлы Крайчэк і Кікі Бертэнс), выйгрыш быў і ў Арыны Сабаленка, якая была мацнейшай за Бертэнс, але саступіла Крайчэк.
Дзякуючы гэтай перамозе беларускі выходзяць у паўфінал Сусветнай групы і 22-23 красавіка згуляюць або з Францыяй, або са Швейцарыяй.