Беларусь выйграла ў Люксембурга, два галы забіў Гардзяйчук

Беларусь выйграла ў Люксембурга, два галы забіў Гардзяйчук

8 верасня на "Барысаў-Арэне" пры пуставатых трыбунах (прысутнічалі каля 3 тысяч заўзятараў) прайшоў адборачны матч чэмпіянату Еўропы па футболе. Зборная Беларусі выйграла ў каманды Люксембурга — 2:0. Абодва галы на рахунку гульца БАТЭ Міхаіла Гардзяйчука, ён вызначыўся на 34-й і 62-й хвілінах.

Гульня не была відовішчнай. Госці абараняліся вялікімі сіламі, спадзяваліся пераважна на контратакі, хаця часам і пазіцыйна атакавалі. У беларусаў у атацы не атрымлівалася камбінацыйная гульня, было шмат памылак у перадачах. Тым не менш, камандзе Аляксандра Хацкевіча ўдалося дасягнуць станоўчага выніку ў матчы.

Беларуская зборная гуляла ў наступным складзе: Жаўноў, Шытаў, Сівакоў, Бардачоў, Філіпенка, Драгун, Брэсан, Глеб (Кісляк, 58), Няхайчык, Карніленка (капітан; Сігневіч, 84), Гардзяйчук (Калачоў, 75, капітан).

Вынікі іншых матчаў нашай групы: Македонія — Іспанія — 0:1, Славакія — Украіна — 0:0.

Лідыруе Іспанія — 21 ачко, Славакія — 19, Украіна — 16, Беларусь — 7, Люксембург — 4, Македонія — 3.

9 кастрычніка беларусы згуляюць у гасцях са славакамі.

Фота: Прессбол

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі