Беларус выйграў у покер 676 тысяч долараў
Беларус выйграў у покер амаль 676 тысяч долараў. Мінчук Ігар Сойка заняў другое месца ў покерным турніры, які днямі прайшоў у Лас-Вегасе. Як піша сайт myfin.by, для ўдзелу ў турніры кожны мусіў заплаціць 1500 долараў. Паколькі ўдзельнікаў было 6716 чалавек, прызавы фонд склаў больш за 9 млн долараў.
У фінальнай раздачы сапернікам беларуса быў амерыканец Браян Юн. На руках і Сойкі аказаліся туз і васьмёрка пік, у Юна — кароль і дзясятка чарвей. Прыйшла дзясятка бубен і першае месца дасталося амерыканцу, які атрымаў больш за мільён долараў прызавых.
Дарэчы, за сваю кар’еру 30-гадовы Ігар Сойка выйграў ужо каля 2,5 млн долараў.