У Мінску кліент прынёс у адзін з банкаў 13 кг манет (фотафакт)
У Мінску кліент прынёс у аддзяленне "Альфа-банка" 13 кг манет. Пры гэтым усё яны мелі намінал у 1 капейку. Мужчына папрасіў папоўніць яго банкаўскую картку.
Прэс-служба банка адзначае, што кліент планаваў сабраць тысячу манет, але пасля не мог спыніцца і за паўтара года сабраў поўную капілку. З дапамогай спецыяльнага прыстасавання падлічылі, што ў ёй было 8436 манет. На гэтую аперацыю спатрэбілася 15 хвілін.