Беларусь — як праект навырост: стрым з Максімам Жбанковым
Максім Жбанкоў / Еўрарадыё
Канец студзеня і першыя дні лютага прымусілі беларусаў заняць пачэсныя месцы ў кіназале. З аднаго боку мы назіраем за вяртаннем на авансцэну Зянона Пазняка, яго паездкай ў Бахмут і стварэннем разам з Палком Каліноўскага Рады бяспекі. З іншага — абгрэйд Каардынацыйнай рады, якая дзякуючы ін'екцыям ад новых паважаных грамадствам дэлегатаў збіраецца ў хуткім часе ці не вызначаць павестку дэмсілаў. Да таго ж — паўгода з дня заснавання адзначае Аб'яднаны пераходны кабінет, які, хоць і хваліцца сваімі 39-цю дасягненнямі, галоўнай мэты — стварэння ўмоваў для свабодных выбараў — так і не дасягнуў.
За тры гады беларусы стаміліся ад нявызначанасці і, падаецца, гатовыя да рэстарту — рэвалюцыя ж незавершаная! Але каму верыць? Дзе тая агульная перспектыва? Ісці за Пазняком і вяртацца ў 90-я ці пачаць будаваць новую Беларусь, "забіўшы" на палітыкаў, ныццё і абраўшы ўласную лінію?
Пра гэта ды іншае гутарым з культуролагам Максімам Жбанковым.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.