Беларусь заняла 39-е месца ў сусветным індэксе кібербяспекі

Беларусь заняла 39-е месца ў сусветным індэксе кібербяспекі

Беларусь заняла 39-е месца ў свеце па індэксе кібербяспекі. Справаздача "Глабальны індэкс па кібербяспецы" (The Global Cybersecurity Index, GIC) апублікаваная на сайце Міжнароднага тэлекамунікацыйнага саюза. Усяго ў ёй згаданыя 193 краіны.

Узначальвае рэйтынг Сінгапур, за ім ідуць ЗША і Малайзія. З еўрапейскіх дзяржаў самай абароненай ад кібератак лічыцца Эстонія (5). А Беларусь апынулася больш кібербяспечнай, чым Украіна (58), Малдова (72) і Казахстан (82), але саступіла Грузіі (8) і Расіі (10). 

У сучасным лічбавым свеце кіберзлачыннасць з'яўляецца ключавой пагрозай росту эканомікі. Пытанні інфармацыйнай бяспекі і ўпраўлення інфраструктурай інтэрнэта рэгулярна абмяркоўваюцца ў ААН, на самітах "Вялікай дваццаткі", на сустрэчах міністраў тэлекамунікацый і інфармацыйных тэхналогій краінаў БРІКС.

Змагацца з кіберзлачыннасцю дапамагаюць павышэнне культуры паводзінаў грамадзянаў у інтэрнэце і распаўсюд зразумелых агульнасусветных правілаў інтэрнэт-гігіены.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі