Заснавальніка беларускай дыяспары не ўпусцілі ў Грузію з Турцыі

Батумі / pixabay.com
Батумі / pixabay.com

Беларуса не ўпусцілі ў Грузію з Турцыі, піша @itinge. Яўген Гацак у аўторак быў вымушаны выехаць з Грузіі, каб "абнуліцца" і мець права на знаходжанне на грузінскай тэрыторыі яшчэ на працягу года. Аднак у сераду ва ўездзе ў Грузію, дзе засталася сям'я, яму адмовілі. Гацак збіраўся падаць дакументы на атрыманне палітычнага прытулку. Спачатку яму сказалі пачакаць, а праз пяць гадзін вывелі на турэцкі бок мяжы.

Сітуацыяй Яўгена Гацака і яго сям'і займаюцца праваабаронцы. Пра яе ведае Офіс Святланы Ціханоўскай.

У 2020-м у Беларусі Гацак быў назіральнікам на прэзідэнцкіх выбарах. Пасля з сям'ёй быў вымушаны з'ехаць за мяжу. У Грузіі ён стаў заснавальнікам беларускай дыяспары Аджарыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі