Беларусам прызыўнога веку забароняць выезд з краіны? Гэта можа быць ІПСА

Салдат тэрміновай службы ў беларускім войску

Салдат тэрміновай службы ў беларускім войску / Міністэрства абароны РБ

BELPOL атрымаў інфармацыю, што беларусам прызыўнога веку забароняць выязджаць з краіны. Чуткі пра гэта хадзілі і раней. Цяпер у арганізацыі беларускіх сілавікоў спасылаюцца на крыніцы ў Мінабароны Беларусі.

Гэтыя крыніцы паведамляюць, што абмежаванне будзе ўведзенае разам з публікацыяй указа аб наступным прызыве, і будзе дзейнічаць да канца прызыву.

Гісторык і палітычны аглядальнік Аляксандр Фрыдман лічыць, што ні сама забарона, ні чуткі пра яе — не на карысць Аляксандру Лукашэнку:

Занадта ўжо відавочна, што гэта выкліча ў беларускім грамадстве залішні неспакой. А Лукашэнку гэтага не трэба. Яму трэба прадаваць ідэю, што ў Беларусі ўсё спакойна і надзейна, што Беларусь ні ўва што не ўцягваецца. А калі яны прымуць нешта падобнае, можа пачацца паніка.

 

Беларусы на харкаўскім фронце не патрэбныя

Суразмоўца Еўрарадыё не выключае, што пэўныя катэгорыі людзей могуць сутыкнуцца з тым, што іх будуць разварочваць на мяжы.

Але не выпускаць усіх? Калі гэта пачнецца, то будзе вельмі кепскім сігналам. Гэта будзе значыць, што мы знаходзімся за некалькі крокаў ад уцягвання Беларусі ў вайну па-сапраўднаму.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі