Беларусаў і расіян дапусцяць да міжнародных спаборніцтваў па пяцібор'і

Беларускіх пяціборцаў пусцяць на міжнародныя турніры / pixabay.com
Беларускіх пяціборцаў пусцяць на міжнародныя турніры / pixabay.com

Беларускіх і  расійскіх спартоўцаў дапусцяць да міжнародных спаборніцтваў па пяцібор'і, але толькі ў нейтральным статусе. Адпаведнае рашэнне прыняў Міжнародны саюз сучаснага пяцібор'я (UIPM) на нядаўнім пасяджэнні.

Бліжэйшым часам камітэт UIPM, у адпаведнасці з рэкамендацыямі Міжнароднага камітэта, створыць камісію для адбору спартоўцаў.

Раней МАК дазволіў удзел беларусаў і расіян у індывідуальных турнірах і пад нейтральным сцягам. Таксама МАК прапанаваў федэрацыям стварыць камісіі, якія правераць публічныя выказванні спартоўцаў з Беларусі і Расіі.
 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі