Беларусцы, жонцы акцёра Уладаса Багдонаса, выдалі дазвол на жыхарства ў Літве
Алена Ліопа і Уладас Багдонас
Беларусцы Алене Ліопа, жонцы літоўскага акцёра, лаўрэата нацыянальнай прэміі культуры і мастацтва Уладаса Багдонаса, выдалі дазвол на жыхарства ў Літве. Пра гэта Delfi паведаміла кіраўніца Дэпартаменту міграцыі Літвы Эвеліна Гудзінскайце. Паводле яе слоў, рашэнне было прынятае ў мінулую пятніцу.
У канцы мінулага года Багдонас паведаміў, што яго жонка была вымушана вярнуцца ў Беларусь, паколькі ў яе скончыўся дазвол на жыхарства. А на звароты ў літоўскі Дэпартамент міграцыі і Дэпартамент дзяржбяспекі не было адказу. У выніку на допіс акцёра ў сацсетках адгукнулася кіраўніца Дэпартамента міграцыі і паабяцала аператыўна вырашыць праблему.
З Аленай Ліопа Уладас Багдонас ажаніўся тры гады таму. Беларуска — тэатральная журналістка.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.