Беларуска больш за паўгода трымала падпольнае казіно ў Дамадзедаве
У Падмаскоўі расійскія праваахоўнікі выкрылі ўладальніцу падпольнага казіно. Ёй апынулася 29-гадовая грамадзянка Беларусі, піша сайт vmo24.ru.
Суд Дамадзедаўскай гарадской акругі прызнаў беларуску вінаватай у тым, што яна арганізавала азартныя гульні. Пад падпольнае казіно было прыстасаванае нежылое памяшканне ў Дамадзедаве. Падпольная гульнявая ўстанова дзейнічала з ліпеня 2018 года па люты 2019-га, калі беларуску затрымалі.
У Расіі казіно могуць існаваць толькі ў спецыяльных гульнявых зонах. Іх наяўнасць у іншых месцах з'яўляецца незаконнай.
Уладальніцу казіно аштрафавалі на 300 тысяч расійскіх рублёў (каля 4,5 тысячы долараў). Яе напарнік і суарганізатар казіно ўцёк і абвешчаны ў вышук.