Беларуска здымецца ў фільме з Дакотай Джонсан і Крысам Эвансам

Даша Някрасава ў фільме "Мяккасць целаў"

Даша Някрасава ў фільме "Мяккасць целаў" / tickets.lafilmfestival.com

У склад акторскай групы фільма "Матэрыялісты" дадалі ўраджэнку Беларусі Дашу Някрасаву, якая жыве ў ЗША, піша сайт "Беларусь і свет".

Праца над фільмам пачалася пад эгідай дыстрыб'ютарскай кампаніі А24 у лютым 2024 года. Вядома пра стужку няшмат. Гэта рамантычная камедыя, дзеянне ў якой адбываецца ў Нью-Ёрку. Сюжэт грунтуецца на ўзаемаадносінах прафесійнай свахі, сустрэтага ёй багатага мужчыны і яе былога партнёра.

У галоўных ролях здымаюцца Дакота Джонсан ("Пяцьдзясят адценняў шэрага", "Мадам Павуцінне"), Крыс Эванс ("Фантастычная чацвёрка", "Каралі вуліц") і Пэдра Паскаль ("Гульня тронаў", "Мандалорац").

Здымае стужку канадска-амерыканская рэжысёрка з паўднёвакарэйскімі каранямі Селін Сон. Яе дэбютны фільм "Мінулыя жыцці" ў 2024 годзе атрымаў дзве намінацыі на "Оскар" — як найлепшы фільм і за найлепшы арыгінальны сцэнар.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі