"Беларускае пытанне" міністры Еўрасаюза абмяркуюць 15 лютага

"Беларускае пытанне" міністры Еўрасаюза абмяркуюць 15 лютага

"Беларускае пытанне" будуць абмяркоўваць на сустрэчы Савета Еўрасаюза па замежных справах 15 лютага. Пра гэта паведамляе БелаПАН са спасылкай на прэс-службу Савета ЕС. Дэталёвай інфармацыі наконт сустрэчы пакуль няма.

Як вядома, да 29 лютага Еўрасаюз павінен далейшы лёс санкцыяў супраць прадстаўнікоў Беларусі. Пакуль што ЕС увёў "замарозку" санкцыяў. Пад еўрасаюзаўскімі санкцыямі знаходзяцца 171 фізічная і 10 юрыдычных асоб Беларусі. Дзеянне санкцыяў прыпыненае ў тым ліку ў дачыненні да Аляксандра Лукашэнкі і яго старэйшых сыноў Віктара і Дзмітрыя, кіраўніка Цэнтрвыбаркама Лідзіі Ярмошынай, міністра інфармацыі Ліліі Ананіч, старшыні КДБ Валерыя Вакульчыка і яго папярэдніка Сцяпана Сухарэнкі.

Пад санкцыямі пакуль застаюцца чатыры чалавекі, якіх ЕС лічыць датычнымі да знікненняў апазіцыйных палітыкаў у 1999-2000 гадах. Гэта Уладзімір Навумаў (былы міністр унутраных спраў), Віктар Шэйман (былы кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта), Юрый Сівакоў (былы кіраўнік МУС) і Дзмітрый Паўлічэнка (камандзір брыгады спецназа ўнутраных войскаў МУС).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі