Беларускага дыпламата не запрасілі на адкрыццё сесіі балгарскага парламента
Парламент Балгарыі / imagebroker.com / Global Look Press
Часовага паверанага ў справах Беларусі ў Балгарыі Мікіту Лешукова і амбасадара Расіі Элеанору Мітрафанаву не запросяць на першае пасяджэнне Народнага сходу Балгарыі 49-га склікання. Яно адбудзецца 12 красавіка.
Як піша ТГ-канал "Позірк", з такой прапановай выступіла партыя "Дэмакратычная Балгарыя". Балгарскія парламентары прапанавалі такім чынам прадэманстраваць сваё стаўленне да вайны ва Украіне.
Звычайна на афіцыйнай цырымоніі адкрыцця чарговай сесіі парламента Балгарыі прысутнічаюць прэзідэнт, віцэ-прэзідэнт, прэм'ер-міністр і міністры ўрада. Таксама на адкрыццё сесіі запрашаюць прадстаўнікоў судовай улады і дыпламатычнага корпуса.
Дарэчы, прадстаўнікоў Беларусі і Расіі ў кастрычніку 2022 года таксама не запрашалі на афіцыйную цырымонію пачатку працы Народнага сходу 48-га склікання.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.