Беларуская фура трапіла ў сур’ёзнае ДТЗ у Башкартастане

Беларуская фура трапіла ў сур’ёзнае ДТЗ у Башкартастане

Беларуская фура трапіла ў сур’ёзнае ДТЗ у расійскай Рэспубліцы Башкартастан. Як паведамляюць мясцовыя СМІ са спасылкай на ДІБДД МУС, здарэнне адбылося ўвечары 24 чэрвеня ў Туймазінскім раёне на 1341 км аўтадарогі М5 “Урал”.

25-гадовы  мінчанін на грузавіку “Сканія” ехаў з боку Самары ў кірунку Уфы і не даў рады кіраванню, з-за чаго дапусціў судакранальнае сутыкненне з сустрэчнай “Сканіяй”. Затым ён праехаў яшчэ і сутыкнуўся ў лоб с цягачом “ДАФ”.  

Беларус і яго 27-гадовая пасажырка дастаўленыя ў лякарню з траўмамі.  Пацярпеў таксама кіроўца “ДАФа”, кіроўца другой “Сканіі” пазбег пашкоджанняў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі