Беларуская футбольная зборная перамагла двойчы запар. Поспех або шанцаванне?

Зборная Беларусі па футболе атрымала дзве перамогі ў двух апошніх матчах

Зборная Беларусі па футболе атрымала дзве перамогі ў двух апошніх матчах / abff.by

Дзве перамогі запар, баявая нічыя са зборнай Швейцарыяй і 12 сумарных ачкоў — так беларуская футбольная зборная завяршыла сваю кваліфікацыю да Еўра-2024. Гэтага не хапіла для выхаду на чэмпіянат Еўропы, аднак варта адзначыць, што каманда дамаглася сапраўды добрага выніку.

Апошнія поспехі беларускіх футбалістаў звязваюць з фігурай галоўнага трэнера — іспанца Карласа Алоса, якой змяніў на пасадзе беларуса Георгія Кандрацьева.

Мяркуйце самі: пры Кандрацьеве ў зборнай была серыя з 16-ці матчаў без перамог, толькі ў апошняй гульні пад яго кіраўніцтвам беларусы здолелі перапыніць яе, абыграўшы Косава. Пры Алосе ж футбалісты ледзь не абыгралі швейцарцаў — нічыя (3:3), а таксама мінімальна перамаглі Андору (1:0) і моцную зборную Косава (1:0).

Так, беларусы зноў не адабраліся на буйны турнір, але апошнія матчы паказваюць: каманда можа гуляць, перамагаць і набіраць ачкі.

Ці працягнуцца перамогі ў будучыні? Пытанне адкрытае, а пакуль Еўрарадыё спытала ў спартыўных экспертаў, ці звязаныя апошнія поспехі зборнай са зменай трэнера і чаго ад яе можна чакаць у будучыні.

 

"План, якога павінная трымацца зборная, — гэта выходзіць і думаць пра тое, як не "аблажацца" з тым ці іншым супернікам"

Галоўны рэдактар by.tribuna.com Алег Гаруновіч лічыць, што перамогі прыйшлі дзякуючы іспанскаму трэнеру, аднак казаць пра якую-небудзь выбудаваную сістэму пакуль ранавата.

Не магу сказаць, што менавіта, але Алосу відавочна ўдалося зрабіць тое, чаго не ўдалося зрабіць Кандрацьеву. Рабіць высновы рана — трэба сачыць за зборнай на дыстанцыі, толькі яна пакажа, было гэта шанцаванне, маральны ўздым ці нешта іншае. У футболе бывае, калі лёс аддае камандзе даўгі. Раней беларусам шмат не шанцавала — цяпер сітуацыя адваротная.

Белорусская футбольная сборная победила дважды подряд. Успех или везение?
Карлас Алас / АБФФ
Белорусская футбольная сборная победила дважды подряд. Успех или везение?
Зборная Беларусі / АБФФ

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі