Футбалісты мінскага "Дынама" сталі чэмпіёнамі Беларусі
![Мінскія дынамаўцы пасля перамогі ў Бабруйску](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-11/belshina_dinamo_2023_11_26.jpg.webp?itok=3sCxD5Co)
Мінскія дынамаўцы пасля перамогі ў Бабруйску / dinamo-minsk.by
Футбалісты мінскага "Дынама" сталі чэмпіёнамі Беларусі. У перадапошнім туры яны разграмілі ў Бабруйску "Белшыну" (4:0) і сталі недасягальныя для гродзенскага "Нёмана", у якога срэбра. Мінулы раз дынамаўцы выйгравалі чэмпіянат нашай краіны 19 гадоў таму.
А за бронзу барацьба працягнецца ў апошнім туры. На яе прэтэндуюць "Тарпеда-БелАЗ" (49 ачкоў), "Іслач" (47) і БАТЭ (47). 2 снежня жодзінцы згуляюць у гасцях з мінскім "Дынама", БАТЭ — з "Шахцёрам", а "Іслач" — з "Мінскам".
![Футбалісты мінскага "Дынама" сталі чэмпіёнамі Беларусі](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/22_100.jpg.webp?itok=k7FF7cXu)
t.me/abffby/
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.