Беларуская футбольная зборная перамагла ў Аўстрыі каманду Паўднёвай Карэі

Беларуская футбольная зборная перамагла ў нядзелю ў таварыскім матчы каманду Паўднёвай Карэі — 1:0. Гол забіў на 53-й хвіліне Сяргей Кісляк. Адзначым, што матч прайшоў у Аўстрыі. Калі ў першым тайме карэйцы выглядалі больш пераканаўча, а нашыя футбалісты часта парушалі правілы, дык у другой палове гульні беларусы гулялі ўпэўнена і стварылі некалькі галявых момантаў. Вельмі актыўна гулялі Сяргей Крывец і Ігар Шытаў, якія выйшлі на замену.

Нагадаем, 2 чэрвеня на мінскім стадыёне "Дынама" адбудзецца таварыскі матч Беларусь — Швецыя.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі