Беларуская скарбонка: якія каштоўнасці і знаходкі яна ўтрымлівае — эфір

Галіна Казіміроўская / Еўрарадыё

Галіна Казіміроўская / Еўрарадыё

Беларуская культурная скарбонка захоўвае невычэрпныя багацці. Але часам гэтыя багацці так добра схаваныя, што нават адмыслоўцы не ведаюць пра іх існаванне. Гэта добра можа засведчыць Галіна Казіміроўская, якая нечакана для сябе і ўсіх нас адну такую скарбонку знайшла ў Лондане. Але такіх скарбонак безліч. Гэта і тыя творчыя калектывы, якія працуюць на карысць Беларусі, — “Concordia Chor” і “Вольны хор”, Беларуская школа мастацтваў імя М. Равенскага ў Варшаве і асобныя творцы. Якім для іх дзейнасці неабходная падтрымка — мы ўсе сёння можам ім яе даць.

Ці толькі шанаваннем роднай мовы мусіць абмяжоўвацца Дзень роднай мовы і як з гэтым днём звязаныя знаходкі Казіміроўскай ў музеі імя Скарыны ў Лондане? Чаму так важна захоўваць беларускую культуру нават за мяжой, далёка ад беларускай зямлі? Якім чынам беларусы, якія жывуць у Польшчы і Літве, могуць падтрымаць беларускія ініцыятывы, як гэта зрабіць і чаму гэта так важна? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае мастацкая кіраўніца і дырыжорка калектыву “Concordia Chor”, заснавальніца “Вольнага хору” і Беларускай школы мастацтваў імя М. Равенскага ў Варшаве Галіна Казіміроўская.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі