Беларускі фронт: ці патрэбны ён Украіне і ці чакаць эскалацыі на мяжы — эфір

Барыслаў Бярэза

Барыслаў Бярэза

Выступаючы на Форуме свабоднай Расіі ў Вільні, дэпутат Вярхоўнай Рады Украіны Алег Дунда заявіў пра неабходнасць пераносіць вайну і на тэрыторыю Беларусі. Маўляў, калі адносна невялікія падраздзяленні УСУ зойдуць у Беларусь, то беларускае войска складзе сваю зброю. А гэта “вялікі ўдар пад дых Маскве”. Што праўда, дэпутат адразу ж атрымаў шмат крытычных заўваг найперш з боку беларусаў. Але быў актыўна падтрыманы шэрагам украінскіх экспертаў.

Ці варта ўсур’ёз прыслухоўвацца да слоў Алега Дунды і ці не становіцца такая пазіцыя афіцыйнай? Якія пагрозы сёння магчымыя з боку беларуска-украінскай мяжы і ці дапаможа гэтыя пагрозы зняць уварванне на тэрыторыю нашай краіны? Ці гатовая Украіна ў чарговы раз паверыць мірным абяцанням Лукашэнкі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае былы кіраўнік інфармацыйнага аддзялення партыі “Правы сектар”, экс-дэпутат Вярхоўнай Рады Украіны і сябра ўкраінскай дэлегацыі ў ПАСЕ, палітычны актывіст і экс-баец Узброеных сіл Украіны Барыслаў Бярэза.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі