Беларускі house з грузінскімі каранямі. Гурт K3TYVANA ў эфіры Еўрарадыё
Мінскі гурт K3TYVANA вынайшаў для сябе складаны і незвычайны мікс з амаль супрацьлеглых жанраў: electro-pop, house, deep, UK garage, drum and bass. Мы б назвалі гэта беларускім джаз-хаўсам з грузінскімі каранямі. Цікава? Далучайцеся да жывога эфіра Еўрарадыё!
Пагаворым пра лета, музыку, пра тое, як K3TYVANA апынуліся на галоўнай сцэне ўкраінскага фэста “Файне Місто”, і як не апынуліся на сцэне “Басовічша”. А таксама паслухаем трэк “Say” — апошняе з таго, што прэзентавалі музыкі на гэты момант!
Слухаць ці спампаваць падкаст эфіра ніжэй.