Беларускім і расійскім спартсменам дазволяць выступаць на Азіяцкіх гульнях
Стадыён у кітайскім Ханчжоу / insidethegames.biz
Беларускім і расійскім спартсменам дазволяць выступаць на Азіяцкіх гульнях. Праз іх яны здолеюць кваліфікавацца на Алімпійскія гульні ў Парыжы ў наступным годзе, паведамляе Insidethegames.
Да ўдзелу будуць дапушчаны да 500 спартсменаў з Расіі і Беларусі. Кіруючыя органы будуць вырашаць, ці дазваляць ім удзел спартсменаў з Расіі і Беларусі ў алімпійскіх спаборніцтвах. Пры гэтым яны не будуць прэтэндаваць на медалі.
Спартсмены будуць выступаць на Гульнях, якія пройдуць з 23 верасня па 8 кастрычніка ў кітайскім Ханчжоу, пад нейтральным сцягам.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.