Беларускія баскетбалісткі на Алімпіядзе прайгралі турчанкам — 71:74

Беларускія баскетбалісткі на Алімпіядзе прайгралі турчанкам — 71:74

На Алімпіядзе ў Рыа-дэ-Жанейра беларуская жаночая зборная па баскетболе 11 жніўня прайграла зборнай Турцыі — 71:74. Гульня ішла на роўных, і беларускам зусім крыху не хапіла, каб атрымаць перамогу.

У выніку Турцыя выйшла на трэця месца ў групе "А". Беларускі страцілі шанцы на выхад у плэй-оф.

Гэта быў чацвёрты матч беларускіх баскетбалістак на Алімпіядзе. Выйграць ім пакуль удалося толькі адзін — у каманды Бразіліі.

Становішча камандаў у групе "А" на цяперашні час выглядае так: Аўстралія — 6 ачкоў (3 гульні), Турцыя — 6 (4), Японія — 5 (3), Францыя — 5 (3), Беларусь — 5 (4), Бразілія — 3 (3).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі