Беларускія баскетбалісткі ў алімпійскай кваліфікацыі выйгралі ў Нігерыі
Жаночая баскетбольная зборная Беларусі ў алімпійскай кваліфікацыі выйграла ў каманды Нігерыі, бронзавага прызёра першынства Афрыкі — 71:60 (14:14, 24:18, 20:13, 13:15).
Самымі выніковымі былі Алена Леўчанка (15 ачкоў, 13 падбораў, 5 пасоў, 4 перахопы), Анастасія Верамеенка (13 ачкоў, 12 падбораў, 5 блок-шотаў, 3 перахопы), Марыя Папова (13 ачкоў і 3 падборы).
Турнір праходзіць у Нанце. У нашай групе "С" таксама ёсць зборная Паўднёвай Карэі. Для выхаду ў 1/4 фіналу трэба заняць першае ці другое месца ў групе.
15 чэрвеня беларускі згуляюць са зборнай Паўднёвай Карэі, пачатак у 13.30 паводле беларускага часу.
Фота: Прессбол