Беларускія баскетбалісткі ў плэй-оф алімпійскай кваліфікацыі згуляюць з Кітаем

Беларускія баскетбалісткі ў плэй-оф алімпійскай кваліфікацыі згуляюць з Кітаем

Беларускія баскетбалісткі ў плэй-оф алімпійскай кваліфікацыі згуляюць з кітаянкамі. Матч пройдзе 17 чэрвеня. Яго пераможца атрымае пуцёўку на Алімпійскія гульні ў Бразілію, інфармуе "Прессбол". Гэта стала пасля таго, як ў групе "D" прайшлі апошнія матчы. Зборная Іспаніі разграміла каманду Венесуэлы — 83:55 і з 4 ачкамі заняла першае месца. Зборная Кітая з 3 ачкамі — другая (кітаянкі выйгралі ў Венесуэлы — 77:59 і прайгралі Іспаніі — 43:77).

Як паведамляла Еўрарадыё, матчы алімпійскай кваліфікацыі праходзяць у Нанце (Францыя). У сераду, 15 чэрвеня, каманда Анатоля Буяльскага прайграла зборнай Паўднёвай Карэі — 65:66 (22:24, 19:20, 14:12, 10:10), але заняла першае месца ў групе "С" (за кошт лепшай розніцы ачкоў). Анастасія Верамеенка набрала 15 ачкоў, Таццяна Ліхтаровіч і Ліндсей Хардзінг — па 13, Таццяна Троіна — 11, Алена Леўчанка — 10.

Беларускія баскетбалісткі ў плэй-оф алімпійскай кваліфікацыі згуляюць з Кітаем
Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі