Беларускія баскетбалісты абыгралі партугальцаў — 78:75
![Беларускія баскетбалісты абыгралі партугальцаў — 78:75](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/000028_6bcb930ffbed5d6b4325817700632458_440582.jpg.webp?itok=DrcSsHuY)
Мужчынская зборная Беларусі па баскетболе абыграла Партугалію — 78:75 (26:10, 10:23, 17:16, 25:26). Гэта быў матч перадкваліфікацыі да чэмпіянату свету, ён прайшоў у сераду ў мінскім Палацы спорту. Беларусы выдатна пачалі паядынак і стварылі камфортную перавагу, якая вельмі хутка была страчана. У далейшым за перамогу давялося пазмагацца. Арцём Парахоўскі набраў 16 ачкоў, у яго 9 падбораў і 3 перахопы. 16 ачкоў і ў Віталя Лютыча. Па 12 ачкоў набралі Аляксандр Кудраўцаў і Дзмітрый Паляшчук.
Пасля двух матчаў у зборнай Беларусі 3 ачкі. На ачко больш маюць балгары, на ачко менш — партугальцы. У першы раўнд кваліфікацыі праходзяць дзве лепшыя зборныя. 16 жніўня беларуская зборная згуляе дома з балгарамі, а 19 жніўня сустрэнецца ў гасцях з партугальцамі.