Беларускія баскетбалісты прайгралі Даніі ў кваліфікацыі на Чэмпіянат Еўропы — 20
Баскетбольная зборная Беларусі на сваёй пляцоўцы ў Мінску прайграла камандзе Даніі — 94:98 (24:24, 20:16, 15: 7, 11:23, 12:12, 12:16), перадае БЕЛТА. Сённяшняя сустрэча адбылася ў рамках другога раўнду кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы 2021 года.
Сустрэча прайшла ў напружанай барацьбе. Асноўны час не выявіў пераможцу — 70:70.
У авертайме датчане саступалі, але адначасова з сірэнай Ёнас Захорэ зрабіў трохачковы кідок, зраўняўшы лік, — 82:82. А ў другім авертайме госці вырвалі перамогу — 98:94.
29 лістапада нашыя баскетбалісты ў другім раўндзе кваліфікацыі згуляюць на выездзе са зборнай Швецыяй. 2 снежня яны правядуць матч у Даніі, а 24 лютага 2019 года ў Мінску прымуць "Трэ крунур".