Беларускія дэмсілы накіравалі ліст лідарам Еўрасаюза

Беларускія дэмсілы накіравалі ліст лідарам Еўрасаюза

Беларускія дэмсілы (Святлана Ціханоўская, Павел Латушка, Каардынацыйная рада ды іншыя) накіравалі ліст лідарам Еўрасаюза. Зроблена гэта напярэдадні 23 чэрвеня, калі Савет ЕС будзе прымаць рашэнне "аб магчымым пашырэнні Еўрапейскага саюза". Беларускія дзеячы заклікаюць падтрымаць кандыдацтва не толькі Украіны і Малдовы, але і Грузіі. Таксама яны заклікалі Брусель адлюстраваць у дакуменце Савета ЕС "еўрапейскую перспектыву для Беларусі пасля дэмакратычных пераменаў".

"Цяпер размова ідзе не пра сяброўства Беларусі ў ЕС, а пра магчымасць беларусаў выбіраць сваю будучыню пасля сыходу Лукашэнкі — і важна, каб усе дзверы былі адчыненыя", — гаворыцца ў лісце.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі