Беларускія гандбалісткі ўдала выступаюць у кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы

У літоўскім Панявежысе жаночая зборная Беларусі па гандболе атрымала другую перамогу запар.
Сёння нашы дзяўчаты перайгралі каманду Босніі і Герцагавіны з лікам 35:29 і ўзначалілі турнірную табліцу, набраўшы 4 ачкі. Напярэдадні, у першым матчы, беларускі разграмілі ізраільцянак — 40:12.

У фінальную стадыю кантынентальнага першынства выйдуць тры лепшыя каманды ў групе. Чэмпіянат Еўропы пройдзе ў снежні 2008 года ў Македоніі.

БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі