Беларускія гандбалісты прайгралі зборнай Іспаніі — 33:38 (відэа)

Мужчынская гандбольная зборная Беларусі прайграла ў стартавым матчы на чэмпіянаце свету ў Катары іспанцам — 33:38 (17:21). Гэта быў драматычны паядынак. Ужо на 19-й хвіліне беларусы згубілі свайго лідара Сяргея Рутэнку, якога выдалілі з пляцоўкі да канца гульні (ён сустрэў саперніка ў твар прамой рукой). На 48-й быў выдалены Вячаслаў Шумак.

Аднак беларуская зборная зрабіла ўсё магчымае, каб выратаваць гульню. У другім тайме разрыў у ліку скараціўся да мінімуму. Аднак вопытныя іспанцы (яны — дзейныя чэмпіёны свету) давялі гульню да перамогі.

17 студзеня беларусы гуляюць са зборнай Славеніі, якая ў першым матчы абыграла чылійцаў — 36:23. У яшчэ адным матчы нашай групы зборная Катара выйграла ў Бразіліі — 28:23.

Фота: ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі