Беларускія гімнасты змогуць вярнуцца да спаборніцтваў (калі не пасцілі "Z-ак")

Гімнастка, фота ілюстрацыйнае

Гімнастка, фота ілюстрацыйнае / pixabay

Міжнародная федэрацыя гімнастыкі (FIG) зацвердзіла парадак допуску нейтральных спартоўцаў з Беларусі да спаборніцтваў.

Браць удзел у спаборніцтвах змогуць толькі тыя спартоўцы, якія не "выступалі супраць мірнай місіі Алімпійскага руху". Нейтральныя спартоўцы павінны адпавядаць шэрагу крытэраў. Яны не павінны быць звязаныя з сілавымі структурамі ў сваёй краіне. Яны не павінны дэманстраваць якую-небудзь сімволіку краіны. Спартовыя службоўцы таксама вывучаць іх інтэрв'ю і выказванні ў сацсетках — у іх не павінна дэманстравацца падтрымка Расіі ў вайне з Украінай. Выява сімвала Z будзе лічыцца выказваннем падтрымкі вайны, адзначаецца ў дакуменце.

Вярнуцца да міжнародных спаборніцтваў нейтральныя беларускія спартоўцы змогуць у ліпені 2023 года. Гэта будуць іх першыя турніры з пачатку ўварвання Расіі ва Украіну.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі