Беларускія спажыўцы задаўжалі за электрычнасць 3,5 трлн рублёў
За электраэнергію беларускія спажыўцы задаўжалі 3,5 трлн рублёў. Такую лічбу запазычанасці на 1 верасня называе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу Міністэрства энергетыкі. У параўнанні з 1 жніўня запазычанасць вырасла больш як на 0,5 трыльёна рублёў.
Паведамляецца, што спажыўцы аплацілі толькі 95% пастаўленай энергіі.
У прыватнасці, у студзені-жніўні не цалкам аплацілі пастаўленую энергію арганізацыі камунальнай формы ўласнасці ва ўсіх рэгіёнах, акрамя Мінска. Самы нізкі ўзровень аплаты — у Мінскай (76,9%) і Віцебскай (84,1%) абласцях.
Фота: БЕЛТА