Беларускія вайскоўцы ў Расіі будуць пераймаць досвед украінскай вайны
Беларускія вайскоўцы адпраўляюцца ў Расію
Беларускія вайскоўцы адправіліся ў Расію для навучання, паведамляе прэс-служба Мінабароны нашай краіны.
Падчас заняткаў акцэнт будзе рабіцца на досвед, які расіяне атрымалі падчас вайны супраць Украіны.
Пасля завяршэння навучання беларускія вайскоўцы будуць працаваць інструктарамі па баявой падрыхтоўцы і перадаваць атрыманы досвед.
Як даведалася расійскае інфармагенцтва Sputnik, навучанне будзе праходзіць на палігоне ў Муліне (Ніжагародская вобласць Расіі) у 333-м цэнтры баявой падрыхтоўкі. Гэта галоўны артылерыйскі палігон Узброеных сіл Расіі. Ён мае плошчу 500 квадратных кіламетраў і з'яўляецца найбуйнейшым у Еўропе.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.